Папа Францішак: у Ватыкане ёсьць «гей-лобі» і карупцыя

Папа рымскі Францішак прызнаў, што ў Ватыкане існуе «гей-лобі» і «плыня карупцыі».
Францішак зрабіў гэтую заяву на мінулым тыдні на закрытай сустрэчы з прадстаўнікамі сьвятароў і манахаў у краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага рэгіёну.

Чылійская каталіцкі сайт апублікаваў пераказ той гутаркі.

Сайт падае словы Францішка, што ў Ватыкане «ёсьць сьвятыя людзі, але ёсьць і карупцыя».

Афіцыйны прадстаўнік Ватыкану Федэрыка Ламбардзі адмовіўся ад камэнтароў. Ён спаслаўся на тое, што тое паседжаньне было закрытае.