Пуцін заявіў, што разводзіцца з жонкай

Уладзімір Пуцін і яго жонка Людміла Пуціна

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і яго жонка Людміла Пуціна абвясьцілі, што іх шлюб завершаны.
Яны абвясьцілі пра гэта на балеце «Эсмэральда» ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў чацьвер вечарам.

Пасьля балету яны далі інтэрвію карэспандэнту тэлеканалу «Расея 24», зрабіўшы заяву аб падрыхтоўцы да разводу.

Людміла Пуціна сказала: «Так, можна сказаць, гэта цывілізаваны развод».

«Гэта было нашым агульным рашэньнем — наш шлюб завершаны», — распавёў прэзыдэнт Расеі.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін патлумачыў, што яго праца зьвязана з абсалютнай публічнасьцю, якую ня ўсе могуць вытрываць.

Your browser doesn’t support HTML5

Пуцін абвяшчае пра развод