Экс-прэм'ер Славеніі «сядзе» за карупцыю

Янэз Янша

Былы прэм'ер-міністар Славеніі Янэз Янша асуджаны на два гады пазбаўленьня волі. Ён абвінавачаны ў карупцыі.
Ён прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару пры заключэньні ў 2006 годзе кантракту зь фінскай кампаніяй «Патры» на куплю бронетэхнікі коштам 278 мільёнаў эўра.

Янша адхіляе вылучаныя супраць яго абвінавачаньні і называе іх палітычна матываванымі.

Янэз Янша двойчы ўзначальваў урад Славеніі – у 2004-2008 і 2012-2013 гады.