Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00

Госьцем эфіру будзе эўрадэпутат Юстас Палецкіс, які рэкамэндуе зьмяніць палітыку Эўразьвязу у дачыненьні да афіцыйнага Менску.
Палецкіс падрыхтаваў справаздачу, дзе адзначае паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У офісе партыі БНФ у Менску адбылася вечарына памяці зьніклага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.

Прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч правёў у Маскве перамовы зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Дэпутатаў мясцовых саветаў усё часьцей абвінавачваюць у карупцыі, аднак мандатаў не пазбаўляюць.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio