21 траўня — вечарына памяці Зьмітра Завадзкага

21 траўня ў офісе БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, 3 адбудзецца вечарына памяці апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага, які быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 году.
Пасьля выкраданьня журналіста былі асуджаныя некалькі чалавек, у тым ліку да пажыцьцёвага зьняволеньня, але да канца таямніца зьнікненьня не раскрытая, вінаватыя ў злачынстве дагэтуль не названыя.

На вечарыне пра Зьмітра згадаюць ягоная маці Вольга Рыгораўна, жонка Сьвятлана, журналісты, якія зь ім працавалі, праваабаронцы, якія спрабавалі раскрыць акалічнасьці злачынства і вінаватых у ім.

Вечарына, якую ладзяць у межах кампаніі «Мы не забудзем» актывісты БХД, пачнецца а 18 гадзіне.