Кампартыя Беларусі атрымала льготы па арэндзе

Згодна з пастановай Савету міністраў ад 30 красавіка 195 грамадзкіх аб’яднаньняў і іх арганізацыйных структур, фондаў, аб’яднаньняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў атрымалі льготы па арэнднай плаце.

Пры налічэньні арэнднай платы для іх вызначаны паніжальны каэфіцыент 0,1 да базавай стаўкі.

Сярод арганізацый, якія атрымалі льготы, — праўладныя Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці і «Белая Русь».

Таварыству беларускай мовы ўлады павысілі арэндную плату за сядзібу на 60 працэнтаў. Арганізацыя просіць прыхільнікаў дапамагчы матэрыяльна.