Мельнікава асудзілі на 10 сутак

Ян Мельнікаў

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава арыштам на 10 сутак. Актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яна Мельнікава ўвечары 2 траўня. Ноч ён правёў у Першамайскім РУУС Менску, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

За апошні час гэта трэцяе затрыманьне актывіста. 25 сакавіка Мельнікава затрымалі за бел-чырвона-белы сьцяг, зь якім ён вітаў менчукоў з Днём Волі. Судзьдзя суду Савецкага раёну Аксана Ралява пазьней зьвінаваціла яго ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і прысудзіла штраф.

26 красавіка Мельнікава затрымалі падчас дазволенага ўладамі «Чарнобыльскага шляху» і даставілі ў РУУС Савецкага раёну сталіцы, пазьней адпусьцілі.