Затрыманых актывістаў будуць судзіць 29 красавіка

Затрыманьні падчас Чарнобыльскага шляху

Паводле праваабаронцаў, шэраг актывістаў, якія былі затрыманы падчас «Чарнобыльскага шляху», будуць судзіць.
Сярод іх анархіст Ігар Трухановіч, які цяпер знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Ён быў зьбіты пры затрыманьні супрацоўнікамі міліцыі.

Пасьля заканчэньня акцыі былі затрыманыя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Тарнагурскі і Зьміцер Чарняк, якія таксама дагэтуль не выйшлі на волю.

Таксама праваабаронцы ўдакладняюць інфармацыю адносна іншых затрыманых: праваабаронца Вячаслава Дашкевіча, актывістак Алены Вітко, Яна Мельнікава, Іны Казлоўскай і дзяўчыны Насты, якія 26 красавіка былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС Менску.