Януковіч кажа, што не памілуе Цімашэнку

Юлія Цімашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ён ня можа памілаваць былога прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнка, пакуль працягваеццца судовы разбор яе справы.
Януковіч сказаў журналістам: «чым хутчэй яно (судовае разьбіральніцтва) скончыцца, тым хутчэй стане магчымым вярнуцца да пытаньня пра памілаваньне».

Суд прызнаў Цімашэнку вінаватай у перавышэньні службовых паўнамоцтваў у 2011 годзе. Яе пазбавілі волі на 7 гадоў.

Цімашэнцы выставілі новыя абвінавачваньні ў махлярстве і ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў, а таксама ў замове забойства.

Раней Януковіч памілаваў былога міністра ўнутраных спраў Юр’я Луцэнку з прычыны стану ягонага здароўя.