Патоцкі: Беларусь будзе часткай Захаду

На вашы пытаньні адказвае Роджэр Патоцкі — дырэктар у справах Эўропы Нацыянальнага Фонду Дэмакратыі ЗША, які наведаў Радыё Свабода ў Празе.
НФД — прыватная недзяржаўная грантадаўчая арганізацыя, фінанасаваная Кангрэсам ЗША, якая падтрымлівае дэмакратыю ва ўсім сьвеце. Роджэр Патоцкі адказвае за праграмы для Беларусі, краінаў Цэнтральнай Эўропы і Балканаў. Ён скончыў Ельскі ўнівэрсытэт, дзе займаўся расійскімі і ўсходнеэўрапейскімі штудыямі, і цяпер таксама зьяўляцца ад’юнкт-прафэсарам факультэту гісторыі Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту ў Вашынгтоне.