Януковіч памілаваў паплечнікаў Цімашэнкі

Юры Луцэнка

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла, што былы кіраўнік ведамства Юры Луцэнка, вызвалены з турмы.
Луцэнка і яшчэ пяцёра асуджаных, у ліку якіх таксама апынуўся былы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны Георгі Філіпчук, былі памілаваныя ўказам прэзыдэнта Віктара Януковіча.

«Сёньня ўказ быў выкананы ў поўным аб'ёме, усе асуджаныя вызваленыя ад адбываньня пакараньня», – паведамляецца на сайце дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службы Ўкраіны.