У Бабруйску да партрэтаў Лукашэнкі прымацавалі яйкі

6 красавіка ў Бабруйску невядомыя абклеілі цэнтар гораду партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі.
На кожным партрэце былі прымацаваныя шкарлупіны яек і дадзены надпіс «Беларусь без Лукашэнкі».

Адзін зь мінакоў паглядзеўшы на партрэт сказаў, што кіраўніка дзяржавы закідалі яйкамі.