Лукашэнка: забярыце мае грошы на Кіпры

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адхіляе абвінавачваньні ў наяўнасьці яго фінансавых сродкаў на Кіпры. Ён прапанаваў тым, хто зможа іх знайсьці, забраць сабе.
«Што тычыцца мільярдаў Лукашэнкі, то магу толькі паўтарыць: забярыце. 60% забраў Кіпр, а астатняе — забярыце, хто знойдзе. Ёсьць магчымасьць — забярыце ня толькі ў Лукашэнкі, але і ў блізкіх і набліжаных», — цытуе Інтэрфакс заяву кіраўніка дзяржавы падчас наведваньня ААТ «Сукно».

«Калі б я меў там мільярды, то, чэснае слова, я б на гэтую мадэрнізацыю выдзеліў грошы, таму што гэта вартая справа», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Абвінавачваньне ў наяўнасьці сродкаў у кіпрскіх банках кіраўнік Беларусі зьвязвае з тым, што яго чарговы раз хочуць «укалоць». «Я да гэтага ўжо прывык», — заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што крызыс на Кіпры «ніяк на нас не паўплываў, бо беларускіх грошай там няма».