Сяргея Каваленку будуць судзіць

Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбудзецца суд над Сяргеем Каваленкам. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка апазыцыянэра Алена Каваленка.
Сяргей Каваленка быў затрыманы напярэдадні позна ўвечары і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Неўзабаве Сяргея Каваленку даставяць у суд.
Паводле Алены Каваленкі, пра затрыманьне Сяргей паведаміў праз тэлефон з міліцэйскага аўтазаку па дарозе ў Першамайскі РУУС. Затрыманы ён быў нібыта за пераход дарогі ў неналежным месцы. Паводле якога артыкулу будуць судзіць Сяргея Каваленку застаецца невядомым.

Алена Каваленка таксама паведаміла, што напярэдадні за іх домам сачылі супрацоўнікі міліцыі.