У Менску затрымалі Ніну Багінскую

Ніна Багінская

На плошчы Незалежнасьці ў Менску затрымалі грамадзкую актывістку Ніну Багінскую, якая выйшла зь бел-чырвона-белым сьцягам з нагоды Дня Волі.
Яе адвезьлі ў Маскоўскі РАУС і адпусьцілі толькі позна ўвечары.

Ніна Багінская вядомая ўдзелам у шмат якіх акцыях апазыцыі. Яна заўсёды прыходзіць на акцыі зь бел-чырвона-белым сьцягам ці хаця б зь бел-чырвона-белай сымболікай на адзеньні.

Раней Ніну Багінскую шмат разоў затрымлівалі менскія міліцыянты.