Улады Слоніма забаранілі сьвяткаваць 25 сакавіка

Слонімскія актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне беларускай дыктоўкі, урачыстага сходу, прысьвечанага Дню волі і мітынга. Урачыстасьці плянаваліся на тры дні. Аднак у правядзеньні ўсіх мэрапрыемтваў улады адмовілі.
Паводле кіраўніка мясцовай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, некаторыя пісьмовыя адмовы Слонімскіх уладаў выглядаюць абсурдна. Да прыкладу, паводле Шэгі, заяўнікі прасілі дазвол на правядзеньне ўрачыстага сходу, а ім адмаўляюць на падставе таго, што ў заяўцы «не пазначаныя шляхі руху ўдзельнікаў».

Да ўсяго, Іван Шэга, як заяўнік мерапрыемстваў атрымаў зь міліцыі пісьмовае папярэджаньне ў якім маёр міліцыі Слонімскага РАУС Ігар Клыбіка «перасьцерагае аб недапушчальнасьці парушэньня парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня».