Дзень Волі адзначаць у Кіеве і Львове

Дзень Волі ў Кіеве, 2012 год

25 сакавіка адбудзецца пікетаваньне беларускай амбасады ў Кіеве.

Пра гэта апавёў карэспандэнту Свабоды кіраўнік зарэгістраванага ва Ўкраіне «Беларускага цэнтру» Вячаслаў Сіўчык.

«Яно будзе такое ж, як і ў мінулыя гады. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі ўсеўкраінскага аб’яднаньня „Свабода“ і іншых палітычных партый. Я спадзяюся, што будзе перададзены зварот да сёньняшніх уладаў у Беларусі».

Удзельнікі акцыі павіншуюць беларусаў са сьвятам і запатрабуюць ад афіцыйнага Менску вызваленьня ўсіх палітвязьняў, спыненьня рэпрэсіяў і правядзеньня дэмакратычных выбараў.

У Львове заплянавана ўскладаньне кветак на магілах удзельнікаў паўстаньня Кастуся Каліноўскага і іншыя мерапрыемствы.