Яўдаха: І выплаціў, і застаўся вінен

Алесь Яўдаха

Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха выплаціў штраф у памеры 57 мільёнаў паводле абвінавачваньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
«Значная частка гэтай сумы была сабраная літаральна цягам апошніх дзён. Вялікая колькасьць людзей дапамагла мне ў гэтым. Цяжка сказаць, ці шмат было сярод маіх дабрадзеяў незнаёмых людзей, таму што грошы паступалі на банкаўскі рахунак, дзе можна пабачыць толькі суму, якую нехта ахвяраваў, але не імя чалавека», — заявіў Яўдаха Свабодзе.

Аднак цяпер кнігараспаўсюднік будзе вымушаны сплаціць яшчэ дадатковы штраф у памеры 2,7 мільёны (5 % ад сумы) за тое, што нібыта пратэрмінаваў выплату штрафу.

«Вырак суду быў агучаны 14 верасьня мінулага году, і цяпер суд лічыць, што я павінен быў выплаціць штраф на працягу месяцу ад той даты. Аднак я атрымаў банкаўскія рэквізыты ад судовага выканаўцы толькі 18 лютага 2013 году і сплаціў цалкам штраф роўна празь месяц. Таму, вядома, такое патрабаваньне выглядае дзіўна», — кажа Яўдаха.

18 сакавіка ён падаў скаргу ў суд Кастрычніцкага раёну Менску з патрабаваньнем вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу кампутарную тэхніку.

Алесь Яўдаха не лічыць сябе вінаватым:


Your browser doesn’t support HTML5

Алесь Яўдаха: «Не лічу сябе вінаватым»