У Магілёве парушылі рашэньне Нацбанку

У Магілёве грамадзянам дазволілі аплачваць праезд у тралейбусах 10 і 20-рублёвымі купюрамі.
Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага гарвыканкаму.

«Гарэлектратранспарт» разам з абслугоўваючым банкам вырашыў, што да 1 красавіка купюры такога наміналу будуць прымацца «дзеля зручнасьці гараджан».

Аднак у аўтобусах Магілёва такія купюры кандуктарамі не прымаюцца.

Паводле рашэньня Нацбанку ад 1 сакавіка 2013 году банконты ў 10 і 20 рублёў больш не павінны прымацца для разьліку па ўсіх відах плацяжоў.