Кардыналы пакуль ня вызначыліся з тэрмінам абраньня новага Папы

Папа Бэнэдыкт XVI пакідае Ватыкан

Калегія кардыналаў у часе чарговай сэсіі генэральнай кангрэгацыі ня вызначылася з тэрмінам пачатку канкляву па выбарах новага Папы.
Як паведамляе «Интерфакс-Запад», пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Ватыкану кардынал Фэдэрыка Ламбардзі.

Італьянскія СМІ паведамляюць, што асноўнымі тэмамі абмеркаваньня кардыналаў былі фінансавыя скандалы і спосабы рэфармаваньня сыстэмы кіраваньня каталіцкай царквой

Паводле экспэртаў, кардыналы пакуль ня вызначыліся і з кандыдатурамі на пасаду пантыфіка.

Напярэдадні паведамлялася, што калегія кардыналаў прызначыла на 11 сакавіка ў саборы Сьвятога Пятра імшу, якая традыцыйна папярэднічае абраньню Папы Рымскага.

Тым часам, як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, для асьвятленьня мерапрыемстваў, зьвязаных з абраньнем новага Пантыфіка, акрэдытаваныя больш як пяць тысяч супрацоўнікаў СМІ з 65 краінаў сьвету.