Чэхія: Мілаш Зэман заступіў на прэзыдэнцкую пасаду

Сёньня ў былым каралеўскім замку ў Празе Мілаш Зэман склаў прэзыдэнцкую прысягу і заступіў на пасаду прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі на наступныя пяць гадоў.
Зэман быў выбраны прэзыдэнтам 26 студзеня, у першых наўпроставых выбарах прэзыдэнта Чэхіі. Раней прэзыдэнта выбіраў чэскі парлямэнт.

Зэман заменіць Вацлава Клаўса, які займаў прэзыдэнцкую пасаду два тэрміны, ад 2003 году.

У 1990-х Мілаш Зэман быў лідэрам Чэскай сацыялдэмакратычнай партыі, якую ператварыў у адну з найважнейшых палітычных сілаў у краіне. У 1998-2002 гг. займаў пасаду прэм’ер-міністра Чэскай Рэспублікі.