Праціўнікі Юшчанкі распусьцілі партыю «Наша Ўкраіна»

У Кіеве самараспусьцілася палітычная партыя «Наша Ўкраіна».
Рашэньне было прынятае сёньня на зьезьдзе партыі, у якім удзельнічалі праціўнікі экс-прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.

Рашэньнем зьезда ўстаноўчыя дакумэнты, пячатка і сьцяг партыі будуць перададзеныя ў музэй гісторыі «аранжавай рэвалюцыі». Прыхільнікі Юшчанкі пікетавалі будынак, дзе праходзіў зьезд, пратэстуючы супраць яго правядзеньня. На Украіне некаторыя актывісты лічаць, што Юшчанка дапамагае ўладам раскалоць апазыцыю.