«Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі

Узнагарода ляўрэата прэміі "Гліняны Вялес"

Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» 2012 атрымаў Сяргей Рублеўскі за кнігу «Пасьпець надыхацца».
«Гэта досыць вядомы, але недаацэнены празаік з Віцебска. Я даўно за ім сачу, маю большасьць ягоных кніг. І кніга „Пасьпець надыхацца“ зьяўляецца сёмай у бібліяграфіі пісьменьніка і аказалася шчасьлівай — атрымала прэмію,» — сказаў сёньня Радыё Рацыя Алесь Аркуш, каардынатар Таварыства вольных літаратараў, якое заснавала штогадовую прэмію «Гліняны Вялес» у 1993 годзе.

«Гэтую кнігу можна далучыць да кніг прозы. Але яна ўтрымлівае невялікія эсэ і мініятуры. Гэтую кнігу можна параўнаць зь дзёньнікавымі запісамі. І такі жанр надае асаблівую шчырасьць кнізе Сяргея Рублеўскага,» — дадаў Алесь Аркуш.

Прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год атрымаў дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук за кнігу «Сьлед матылька. Освальд у Менску».