Кітай: Чыноўнік атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне за хабарніцтва

Былы віцэ-мэр паўднёва-кітайскага гораду Цзэнчэн пакараны пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем за тое, што браў хабар.
Лю Жунчжао, які займаў з 2003 па 2011 год пасады кіраўніка гарадской акругі Сіньцян, віцэ-мэра Цзэнчэна, а таксама розныя партыйныя пасады, набраў хабару на 1,6 мільёны даляраў ЗША.

Пра гэта паведамляе кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа.