Скарачэньне бюджэту ЗША: Абама чакаў да паўночы

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама чакаў да 23.59 і 59 сэкундаў, каб аддаць загад пра скарачэньне бюджэту. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дому Джэйн Кэрні.
Калі ў Вашынгтоне будзе апоўнач, у Менску — 8 гадзінаў раніцы.

Скарачэньні бюджэту ЗША на 85 мільярдаў даляраў павінныя пачацца 1 сакавіка.

Гэты тэрмін быў вызначаны падчас дэбатаў наконт павышэньня «столі» дзяржаўнай запазычанасьці ў жніўні 2011 году. Кангрэс і прэзыдэнт дамовіліся тады стварыць пагрозу сэквэстру, каб стымуляваць прыняцьце захадаў для скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту. Аднак гэта не дапамагло.