Малітва пад наглядам міліцыі

Your browser doesn’t support HTML5

Увечары 23 лютага ля Чырвонага касьцёлу ў Менску грамадзкія актывісты падчас штодзённай малітвы за палітвязьняў узгадвалі памерлых Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Крысьціну Шацікаву, Яну Палякову.
Паводле грамадзкай актывісткі Ганны Шапуцькі, з такой ідэяй выступіла журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь, якая ў сваім блогу прапанавала грамадзкасьці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязьня — у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 году.

За малітвай назіралі міліцыянты ў цывільным, вяліся аператыўныя відэаздымкі. Малітва доўжылася крыху болей за 10 хвілінаў, пасьля чаго ўдзельнікі разыйшліся.

Малітвы за палітвязьняў адбываюцца ля Чырвонага касьцёлу ў Менску штовечар.