Эўразьвяз пагаджаецца з новымі санкцыямі супраць КНДР

Паўночнакарэская ракета

Эўрапейскі зьвяз зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць Паўночнай Карэі, пасьля ядзерных выпрабаваньняў, якія адбыліся на мінулым тыдні.
Міністры замежных справаў краінаў ЭЗ на нарадзе ў Брусэлі ўзгаднілі новыя санкцыі.

Санцыі забараняюць экспарт асноўных матэрыялаў, патэнцыйна зьвязаных з балістычнымі ракетамі Паўночнай Карэі, а таксама накладаюць на КНДР дадатковыя фінансавыя абмежаваньні.

Новыя санкцыі будуць дзейнічаць у дадатак да тых, якія раней ухваліла Рада Бясьпені ААН.

У сваёй заяве міністры фінансаў ЭЗ шкадуюць, штл П’хэньян «у чарговы раз абраў неабдуманы шлях правакацыяў і ізаляцыі».

12 лютага Паўночная Карэя правяла трэцяе па ліку ядзерная выпрабаваньне. Міжнародная супольнасьць асудзіла такія дзеяньні.