Ва Ўкраіне зрынулі помнік Леніну

Ва Ўкраіне ў горадзе Ахтырка Сумскай вобласьці больш за дзесяць прыхільнікаў партыі «Свабода» на чале з дэпутатам украінскага парлямэнту Ігарам Мірашнічэнкам разбурылі помнік Уладзіміру Леніну.

Як паведамляе МУС Украіны, Мірашнічэнка ўзьлез на манумэнт і замацаваў на ім трос, пасьля чаго пры дапамозе грузавіка помнік быў зрынуты.

Удзельнікаў акцыі, затрымалі.

Узбуджана крымінальная справа паводле артыкулу аб хуліганстве.