Сотні параненых у выніку выбуху мэтэарыта над Чалябінскам

Your browser doesn’t support HTML5

Атака астэроідаў на Чалябінск выклікала паніку сярод насельніцтва. У многіх дамах ад выбухаў павыляталі шыбы і нават аконныя рамы. Абваліўся дах аднаго з цахоў. Усе школы і дзіцячыя садкі Чалябінскай вобласьці зачыненыя з-за выбітых шыбаў. Колькасьць людзей, якія пацярпелі ад выбітых шыбаў, пакуль ацэньваецца ў 950 чалавек.