Оскар Пісторыюс абвінавачаны ў забойстве

Суд у Паўднёвай Афрыцы прад’явіў абвінавачваньні ў забойстве чэмпіёну Паралімпійскіх гульняў Оскару Пісторыюсу. Мінулай начы ён застрэліў сваю сяброўку, 30-гадовую мадэль Рэву Стэнкамп.
Зьявіліся паведамленьні, што Пісторыюс прыняў яе за рабаўніка. Сам спартовец супрацоўнічае са сьледзтвам, паліцыя ацэньвае ягоны стан як псыхалягічны шок.

Рыва Стэнкамп і Оскар Пісторыюс



26-гадовы Оскар Пісторыюс — адзіны спартовец з абмежаванымі магчымасьцямі, які прыняў удзел у «звычайных» Алімпійскіх гульнях, мэдаліст чэмпіянату сьвету ў лёгкай атлетыцы. Ён — першы бягун з ампутаванымі ніжэй за калені нагамі, які пераадолеў мяжу 46 сэкундаў у бегу на 400 мэтраў. Ён таксама лічыцца самым вядомым у сьвеце спартоўцам-паралімпійцам.