У Бішкеку спалілі партрэт Лукашэнкі

Your browser doesn’t support HTML5

Кіргіскі грамадзкі актывіст Андуруш Тактанасыраў сёньня правёў акцыю пратэсту ля будынку амбасады Беларусі.
Ён паспрабаваў спаліць сьцяг Беларусі, але пасьля некалькіх папярэджаньняў з боку міліцыі вырашыў зрабіць гэта з партрэтам прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Тактанасыраў патрабуе экстрадыцыі Курманбека Бакіева ў Кіргізстан.

Нагадаем, учора ваенны суд Бішкецкага гарнізону вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненьні да братоў Бакіевых па «справе Садыркулова», забітага кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Курманбек Бакіеў быў завочна прысуджаны да 24 гадоў пазбаўленьня волі, а ягоны брат Жаныбек Бакіеў атрымаў завочна пажыцьцёвы тэрмін.