Абама: Вайна ў Аўганістане скончыцца да канца 2014-га

У сваім штогадовым звароце да Кангрэсу прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што цягам наступнага году 34 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў пакінуць Аўганістан.
На дадзены момант у Аўганістане знаходзяцца 66 тысячаў вайскоўцаў.

«Наша вайна ў Афганістане будзе скончаная», — завіў Абама.

«Мы вядзем перамовы з аўганскім урадам, якія факусуюцца на двух місіях. Навучаньне і абсталяваньне аўганскіх сілаў, каб краіна зноў не скацілася ў хаос, і барацьба з тэрарызмам, якая дазволілі б нам зьнішчыць рэшткі Аль-Кайды і ейных філіяў. Сёньня арганізацыя, якая напала на нас 11 верасьня, гэта цень мінуўшчыны», — заявіў Абама.