На Чарнобыльскай АЭС абрынуліся сьцены і дах блёку № 4

Новы саркафаг (конфайнмэнт) над чацьвёртым энэргаблёкам.

Прэс-служба Чарнобыльскай АЭС паведаміла, што 12 лютага ў 14 гадзін 3 хвіліны адбылося частковае разбурэньне сьценавых панэляў і часткі даху машыннай залі блёку № 4. Плошча разбурэньня склала каля 600 квадратных мэтраў.
Паводле інфармацыі прэс-службы, гэтыя канструкцыі не зьяўляюцца часткай будаўнічай канструкцыяй аб’екту «Сховішча». Парушэньня межаў і ўмоў бясьпечнай эксплёатацыі, згодна з тэхналягічным рэглямэнтам «Сховішча», няма. Зьмен радыяцыйнай сытуацыі на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС, у зоне адчужэньня таксама няма. Людзі не пацярпелі.

Увесну 2012 года на ЧАЭС было пачата будаўніцтва новага бясьпечнага саркафагу (конфайнмэнту) над аб’ектам «Сховішча». Будаўніцтва конфайнмэнту зьяўляецца адным з найважнейшых умоў ператварэньня аб’екта ў экалягічна бясьпечную сыстэму.

Ахоўны будынак будзе уключаць у сябе комплекс тэхналягічнага абсталяваньня для канфіскацыі з разбуранага энэргаблёку матэрыялаў, якія зьмяшчаюць у сабе ядзернае паліва.

Конфайнмэнт будзе мець тэрмін службы 100 гадоў. Кошт будаўніцтва складае каля 990 млн. эўра.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.