На лядовы палац у Шклове скончыліся грошы

Your browser doesn’t support HTML5

Амаль тры гады ўзводзяць у Шклове лядовы палац. За гэты час будаўнікі пасьпелі наўбіваць на беразе Дняпра паляў і зрабіць пяском падсыпку. На гэтым будоўля і спынілася. Цяпер шклоўскі даўгабуд глядзіць на мост, які ўрачыста адкрываў летась Аляксандар Лукашэнка, лесам паляў. Каб прысьпешыць узьвядзеньне лядовага палаца, актыўная моладзь Шклова пачала зьбіраць подпісы пад зваротам да ўлады.