«Люблю Беларусь» па-расейску

12 лютага ў офісе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» у перакладзе на расейскую мову.
Пераклад зрабіў бацька палітвязьня Канстанцін Севярынец, ён жа і мае правесьці імпрэзу.

Паводле аўтара, пераклад на расейскую мову дазволіць пазнаеміцца з кнігай «Люблю Беларусь» тым, каму цяжка чытаць па-беларуску, і тым, хто ня ведае беларускай мовы. Таксама яна можа зацікавіць масквічоў і піцерцаў, якія адпачываюць у Беларусі.

Раней кніга «Люблю Беларусь» тройчы выдавалася па-беларуску.