Кубінскую дысыдэнтку зрабілі невыязной

Адзін з кварталаў Гаваны

Улады Кубы не дазволілі выехаць з краіны Гізэле Дэльгада, лідэрцы кубінскай апазыцыі, дырэктарцы дысыдэнцкага руху «Незалежныя бібліятэкі».
Яе выпадак стаў першай адмовай у выезьдзе за мяжу, пасьля таго як месяц таму кубінскі ўрад скасаваў выязныя візы.

Па словах Дэльгада, ёй было адмоўлена ў замежныя паездкі, таму што яе імя фігуруе ў сьпісе чальцоў «контррэвалюцыйных групаў».

У ЗША Дэльгада зьбіралася наведаць бацькоў і дачку, удакладняе BBC.