У Эгіпце яшчэ адна ахвяра непарадкаў

Пратэстоўцы на плошчы Тахрыр у Каіры

Дэманстранты закідалі камянямі і бутэлькамі картэж прэм’ер-міністра Эгіпту Хішама Кандзі, не даючы яму праехаць па плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру.
Cам Кандзі пасьля гэтага інцыдэнту заявіў, што на яго напалі «юнцы і смуцьяны».

Мінулай начы ў эгіпецкай сталіцы зноў успыхнулі сутыкненьні паміж удзельнікамі антыўрадавага пратэсту і паліцыяй, падчас якіх загінуў адзін чалавек. Паводле паведамленьняў мясцовых уладаў, больш за пяцьдзясят чалавек былі параненыя.

Маніфэстанты кідалі бутэлькі з запальнай сумесьсю ў прэзыдэнцкі палац, выкрыкваючы заклікі да адстаўкі прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

За апошні тыдзень у Эгіпце ахвярамі сутыкненьняў, якімі суправаджаюцца пратэстныя акцыі праціўнікаў Мурсі, сталі амаль 60 чалавек.