Свабода бяз гальштукаў А чаго б вы яшчэ хацелі ад Азаранкі?

Your browser doesn’t support HTML5

Апошняя перамога першай ракеткі сьвету, беларускі Вікторыі Азаранкі выклікала вострую палеміку ў беларускай інтэрнэт-прасторы. Высьвятляецца, што шмат каму яе выдатных посьпехаў на корце мала. Дык чаго чакаем мы ад знакамітасьцяў — выбітных спартоўцаў, мастакоў, пісьменьнікаў, навукоўцаў? Ці толькі рэкордаў на спартовых арэнах, шэдэўраў у мастацтве, рэвалюцыйных навуковых адкрыцьцяў, якія ўжо самі па сабе ўслаўляюць нацыю? Адвечнае пытаньне дачыненьняў творцы і грамадзтва ва ўмовах сучаснай Беларусі ў жывым эфіры на сайце Радыё Свабода абмеркавалі Сяргей Навумчык, Вячаслаў Ракіцкі і Віталь Цыганкоў.