НА БЕЛАРУСКАЙ МЯЖЫ ЗАТРЫМАНЫЯ 12 МІГРАНТАЎ ЗЬ ІНДЫІ

Казімер Яноўскі, Гомель

Нелегалы-індусы і ўкраінскі праваднік зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня абласнога цэнтру. Як паведаміў сёньня камандзір памежнага атраду палкоўнік Бутранец, пасьля адпаведнай праверкі індусы будуць выселеныя ў Расею, адкуль яны прыехалі.

А ўкраінскага правадніка (ён жыхар суседняга Гараднянскага раёну, Чарнігаўскай вобласьці) чакае адміністрацыйнае пакараньне — ці штраф да 3 мільёнаў беларускіх рублёў, ці папраўчая праца да 2 месяцаў.