Article 2001-04-25


У цёмным пакоі з зачыненай форткай
Я спажываю асобнае шчасьце.
Ў маіх акулярах – уласная цемра
І ўласнае сонца мне вочы засьціць.
Там, за дзьвярыма, – шлях да няволі
Агульнага кроку, агульнага сьпеву,
Тут у пакоі мне лёгка і проста,
Тут у пакоі – прыватнае неба.