Article 2001-03-19


Размокнуць засохлыя фарбы
затрымціць у чаканьні папера
хлынуць колеры
і бязьлікі аркуш успомніць
што калісьці быў дрэвам
выпусьціць парасткі
спужаная птушка
прарве малюнак