[ 00:05 ]  Шарон адклаў галасаваньне ў пытаньні выхаду з Газы

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон ня будзе выстаўляць на нядзельнае галасаваньне ўва ўрадзе свайго пляну ліквідацыі габрайскіх паселішчаў у паласе Газы й на Заходнім беразе Ярдану. На думку Шарона, падрыхтаваны праект зносу паселішчаў пакуль ня можа здабыць падтрымкі большасьці міністраў.