[ 14:33 ]  Міністры ЭЗ абмяркоўваюць эўрапэйскую Канстытуцыю

ЦН 35: Люксэмбург: Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу праводзяць у Люксэмбурзе перамовы ў справе эўрапэйскай Канстытуцыі. Ірляндыя, якая старшынюе ў Эўразьвязе спадзяецца да саміту ў палове чэрвеня дасягнуць кампрамісу ў пытаньні Канстытуцыі. Міністры абмяркуюць таксама пытаньне Кіпру пасьля таго, як у суботу грэкі-кіпрыёты адкінулі плян ўзьяднаньня з турэцкай часткай выспы. Камісар зьнешніх адносінаў Эўразьвязу Крыс Патэн выказаў спадзяваньне, што Эўразьвяз хутка прыйме захады, каб не дапусьціць да эканамічнай ізаляцыі турэцкай грамады на Кіпры.