Найбольш вядомы ізраільскі шпіён Мардэхай Вануну, як чакаецца, будзе вызвалены сёньня з турмы ў Ашкелоне пасьля 18 гадоў зьняволеньня. Ён быў асуджаны ў 1986 годзе за перадачу Вялікай Брытаніі інфармацыі пра ізраільскія сакрэты праграмы ядзернага ўзбраеньня.
Вануну будзе забаронена выяжджаць за межы Ізраілю, бо афіцыйны Ерусалім лічыць яго надалей небясьпечным.