[ 20:44 ] У Францыі новы ўрад 31 сакавік 2004, 12:00 У Францыі сфармаваны новы ўрад. Ягоным кіраўніком застаўся Жан-П’ер Рафарэн, які зрабіў істотныя зьмены ў складзе кабінэта. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак вымушаны быў пайсьці на рэформы ўраду пасьля паразы правых на нядаўніх мясцовых выбарах.