ТЭГЕРАН
Іранскія рэфарматары ў адкрытым лісьце да духоўнага лідара краіны аяталы Алі Хаменеі папярэдзілі пра нарастаньне расколу паміж народам і кіроўным рэжымам. У лісьце сказана, што Рада Вартавых іслямскай рэвалюцыі, адмяніўшы рэгістрацыю двух тысячаў кандыдатаў-рэфарматараў, парушыла асноўныя правы чалавека – абіраць і быць абраным. Сёньня ж леташняя лаўрэятка Нобэлеўскай прэміі міру Шырын ЭбАдзі заявіла, што ня возьме ўдзел у парляменцкіх выбарах 20 лютага ў знак пратэсту супраць скасаваньня рэгістрацыі кандыдатаў