[ 19:11 ]  Фінансісты G-7 сустракаюцца на Флёрыдзе

ФЛЁРЫДА. Сёньня ў горадзе Бока Ратон пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў фінансаў сямі самых заможных краінаў сьвету. Да іх заўтра далучацца міністры фінансаў Расеі, Іраку ды Аўганістану, якія будуць браць удзел у спэцыяльнай сэсіі, прысьвечанай пытаньням аднаўленьня Іраку й Аўганістану. Міністры таксама абмяркуюць пытаньні абмежаваньня шляхоў фінансваньня тэрарыстаў.