[ 07:15 ]  Рада бясьпекі ААН асудзіла напады ў Іраку

НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН асудзіла партызанскія напады ў Іраку. У спэцыяльнай пастанове Рады адзначаецца, што мішэнямі нападаў цяпер зьяўляюцца ня толькі вайскоўцы кааліцыі, але й замежнікі, якія працуюць у Іраку. Учора ў горадзе Масул быў забіты адзін амэрыканскі жаўнер.