[ 16:17 ]  МАГАТЭ крытыкуе Іран за распрацоўкі ў ядзернай сфэры

ВЕНА. Міжнароднае агенцтва ў пытаньнях атамнай энэргіі ўхваліла сёньня рэзалюцыю аб іранскай ядзернай праграме. МАГАТЭ крытыкуе Тэгеран за тайныя распрацоўкі ў ядзернай сфэры на працягу 18 гадоў. Разам з тым у дакумэнце павітана імкненьне Ірану да супрацоўніцтва зь міжнароднымі інспэктарамі. Рэзалюцыя стала магчымай у выніку кампрамісу паміж ЗША, з аднаго боку, і Вялікабрытаніяй, Францыяй і Нямеччынай, з другога. Злучаныя Штаты прапаноўвалі папярэдзіць Іран аб магчымых санкцыях ААН у выпадку нежаданьня Тэгерану супрацоўнічаць зь міжнароднымі інспэктарамі.