[ 17:50 ]  Сэрб Міраслаў Дэроньіч прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці

ГААГА. Трыбунал ААН ў ваенных злачынстваў прызнаў былога басьнійскага сэрба Міраслава Дэроньіча вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці. Дэроньіч, які ў часе вайны быў ўрадоўцам ў басьнійскім горадзе Братунац, загадаў заатакаваць мусульманскую вёску Глогава. У выніку гэтага нападу былі забітыя 60 асобаў.